Пытанні да заліку


  1. Аб’ект анамастычных даследаванняў.
  2. Новыя падыходы да вывучэння ўласных імён, іх функцыянавання ў розных сферах чалавечых зносін абумоўлены сучаснымі тэндэнцыямі мовазнаўства, арыентаванымі на камбінаторнасць і міждысцыплінарнасць.
  3. Адрозненні паміж агульнымі назоўнікамі (апелятывамі) і ўласнымі імёнамі (онімамі). Апелятывацыя. Анімізацыя.
  4. Погляды навукоўцаў па праблеме наяўнасці / адсутнасці значэння ў онімаў.
  5. Лінгвапрагматычны аспект аналізу анамастыкону, у тым ліку анамастыкону мастацкага тэксту.
  6. Асаблівасці асэнсавання імя ўласнага як сродку паэтыкі ў антычных рыторыках.
  7. Адметнасць бачання імя ўласнага ў літаратурным тэксце ў даследаваннях вучоных Адраджэння і Асветніцтва.
  8. Фарміраванне тэарэтычнай базы літаратурнай (паэтычнай) анамастыкі ў працах расійскіх анаматолагаў ХХ стагоддзя.
  9. Даследавання паэтонімаў як вобразна-выяўленчага сродку ў структуры мастацкіх твораў беларускай класікі і сучасных аўтараў  у працах беларускіх анаматолагаў.
  10. Набыткі анамастычнай лексікаграфіі Беларусі.
  11. Прадмет, аб’ект, задачы літаратурнай анамастыкі.
  12. Паэтонім. Уласныя імёны як складнік паэтыкі мастацкага твора.
  13. Адрозненні паміж іменем уласным і паэтонімам.
  14. Прыметы літаратурнай анамастыкі.
  15. Адметнасць інтэнсіўнай і экстэнсіўнай паэтычнай анамастыкі.
  16. Паняцце анамастычнай прасторы (анамастыкону) мастацкага твора.
  17. Характарыстычны складнік эстэтычнай (мастацкай) функцыі паэтонімаў.
  18. Стылістычны кампанент мастацкай функцыі паэтонімаў.
  19. Сацыяльная функцыя паэтонімаў.
  20. Культурна-гістарычны кампанент эстэтычнай (мастацкай) функцыі паэтонімаў.
  21. Культурна-міфалагічны кампанент эстэтычнай функцыі паэтонімаў у кантэксце фальклорных твораў.
  22. Ідэалагічны складнік мастацкай функцыі паэтонімаў.
  23. Разрады паэтонімаў па іх сувязі з дэнататамі.
  24. Падзел паэтонімаў з улікам іх адпаведнасці рэчаіснасці.
  25. Класіфікацыя паэтонімаў з улікам структуры (будовы).
  26. Класіфікацыя паэтонімаў пункту гледжання ступені іх семантычнай актыўнасці. Нейтральныя імёны. Іх функцыі  ў мастацкім  творы.
  27. Прамагаваркія антрапонімы. Іх функцыі  ў  кантэксце мастацкага твора.
  28. Ускоснагаваркія паэтонімы. Іх функцыі ў творы.
  29. Парадыйныя імёны. Іх роля ў мастацкім творы.
  30. Імёны-рэмінісцэнцыі. Іх функцыі  ў  кантэксце мастацкага твора.
  31. Анамастычная метафара. Яе роля ў мастацкім творы.
  32. Схаванагаваркія онімы. Іх функцыі  ў  кантэксце мастацкага твора.